Журналісты знайшлі настаўніцу, дзякуючы якой Naviband спявае па-беларуску ВІДЭА
Сёлета ўпершыню «Еўрабачанне» пачуе беларускую мову. За перамогу будзе змагацца гурт Naviband з песняй на роднай мове «Гісторыя майго жыцця».
Адзін з лідараў гурту Арцём Лук'яненка вырас у Глыбокім. У сваіх інтэрв'ю ён не раз дзякаваў роднай гімназіі і настаўніцы беларускай мовы за тое, што натхнілі яго спяваць па-беларуску.
Журналісты «НН» з'ездзілі ў Глыбоцкую раённую гімназію і адшукалі тую самую настаўніцу — Таццяну Барткевіч.
Якім Арцём быў у школе? Глядзіце ў відэа:
Настасся Роўда, Мікіта Недаверкаў
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ