Апублікаваны спіс прыцягнутых да адказнасці за дамоўныя матчы. Беларуская федэрацыя футбола атрымала адпаведныя матэрыялы з Следчага камітэта. Як інфармуе прэс-служба БФФ, 10 сакавіка ў Мінску ў Доме футбола прайшла сустрэча прадстаўнікоў вышэйшай, першай і другой ліг чэмпяінату Беларусі, а таксама супрацоўнікаў Следчага камітэта.

Футбольных функцыянераў азнаёмілі з дэталямі па справе аб маніпуляцыі спартыўнымі вынікамі. Як стала вядома, следчыя мерапрыемствы завершаныя, матэрыялы рыхтуюць да перадачы ў суд.

Праваахоўнікі працавалі паўтара года. Справа закранула 5 матчаў чэмпіянату краіны вышэйшай і першай ліг. Былі названыя 26 чалавек, якія ў той ці іншай ступені маюць дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. Гэта і футбалісты-інструктуры клубаў, і працаўнікі трэнерскіх штабоў, адміністрацый клубаў, адзін былы суддзя. У спісе найбольш прадстаўнікоў «Іслачы» — Макоўскі, Лебедзеў, Цішкевіч, Парываеў, Папуш, Рыжко, Алумона, Дзенісевіч, Макар. З «Ашмянаў-БГУФК» пяць чалавек — Жалудак, Палазнік, Саковіч, Гудзель, Жбанкоў. З «Луча» 7 чалавек — Сыраквашка, Шуманаў, Жураўлёў, Напорка, Мядзведзеў, Тарлікоўскі, Карпоўскі. З «Граніта» — Гаўрылаў. Названы былы гулец «Смаргоні» Крот, былы футбольны арбітр Савіцкі.

Следчы камітэт рэкамендаваў БФФ правесці з кіраўнікамі клубаў тлумачальную працу, каб прадухіліць аналагічныя ўчынкі ў будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?