У Вільні з-за некалькіх выпадкаў легіянелёзу ў шматкватэрных дамах была аб'яўленая надзвычайная сітуацыя, паведамляе Delfi.

Нацыянальны цэнтр грамадскага здароўя атрымаў з лабараторыі дадзеныя аб трох выпадках легіянелёзу — бактэрыямі была заражаная вада ў шматкватэрных дамах на вул Тускулену, 5, вул. Архітэкту, 79, і вул Ладыгас, 3.

Для ліквідацыі бактэрый спатрэбіцца 24 гадзіны. Жыхароў гэтых трох дамоў просяць выкарыстоўваць халодную ваду, а для бытавых патрэб грэць яе на пліце. Калі жыхары гэтых дамоў адчуюць недамаганне (падвысіцца тэмпература, з'явіцца слабасць, кашаль, панос), яны павінны звяртацца да сямейнага лекара.

***

Легіянелёз — вострае інфекцыйнае захворванне, абумоўленае рознымі відамі мікраарганізмаў. Працякае, як правіла, з выяўленай ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй, паражэннем лёгкіх, цэнтральнай нервовай сістэмы, органаў стрававання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?