Паводле традыцыі ў Суперкубку краіны па футболе гуляюць пераможцы чэмпіянату і кубка краіны. Сёння на стадыёне ФК «Мінск» сышліся БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
БАТЭ перамог 3:1 і сёмы раз заваяваў трафей, які разыгрываецца з 2010 года.
Ужо заўтра, 12 сакавіка, пройдуць першыя матчы 1/4 фіналу Кубка краіны па футболе.
Чэмпіянат пачнецца 1-2 красавіка. У ім возьме ўдзел 16 камандаў.У першым туры БАТЭ згуляе ў гасцях з «Гомелем», мінскае «Дынама» — з «Дняпром», а «Крумкачы» — з «Віцебскам».
0
0
0
0
0
0