Грамадства66

Сёння ў Бабруйску, Оршы і Рагачове чакаюцца акцыі пратэсту

Сёння адразу ў трох гарадах Беларусі чакаюцца акцыі пратэсту, г.зв. ранейшыя «маршы недармаедаў».

У Бабруйску акцыя пачнецца ў 12:00, у Оршы ў 13:00, а ў Рагачове ў 16:00. Карэспандэнты «Нашай Нівы» будуць весці з усіх гарадоў прамыя рэпартажы.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 17 лютага, калі ў цэнтры Мінска тысячы людзей пратэставалі супраць дэкрэту №3 (які прадугледжваў выплату падатку на дармаедства). Затым акцыі прайшлі ў Гомелі, Брэсце, Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Гродне. Апошняя акцыя ў Брэсце 5 сакавіка сабралася пару тысяч чалавек, а пасля яе былі затрыманыя і атрымалі суткі анархісты, што ўзначалілі шэсце.

У чацвер, 9 сакавіка, Лукашэнка прыпыніў на год дзеянне дэкрэта, але папярэдзіў, што арганізатары акцый пратэсту будуць жорстка карацца.

Тым не менш у Маладзечне (10 сакавіка) і Пінску (11 сакавіка) сотні людзей выйшлі на плошчы, але яны ўжо патрабавалі не толькі поўнай адмены дэкрэта, але і пратэставалі супраць пагаршэння эканамічнай сітуацыі, нізкіх заробкаў, адсутнасці працы, павышэння цэнаў, камуналкі, патрабавалі проста годнага жыцця.

Пасля акцыі ў Маладзечне вечарам 10 сакавіка былі жорстка затрыманыя лідары апазіцыі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова. Лябедзька, Рымашэўскі і Губарэвіч атрымалі па 15 сутак арышту і выйдуць на волю вечарам 25 сакавіка, па сканчэнні анансаванай акцыі на Дзень Волі.

У сераду, 15 сакавіка, у Мінску плануецца «Марш недармаедаў - 2», галоўным арганізатарам якога і выступаў А. Лябедзька. Мяркуецца, што ўдзельнікі ў 17:30 збяруцца на Акадэміі навук, а потым вызначаць маршрут акцыі. Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне, але адправіў звыклым маршрутам на Бангалор. 

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць