Так, вобшук ідзе ў журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных орагнаў і распачалі вобшук нібыта па падазрэнні ў фальшываманетніцтве.
Пакуль гаспадар быў на рабоце, з вобшукам прыйшлі да сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча.
Таксама міліцыя стаіць каля дома Валянціны Ігнаценкі — старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава.
А ў кватэры, якая належыць Ігару Казмерчаку (там пражывае дзядуля актывіста), міліцыянт сядзіць з самай раніцы.