Грамадства2424

Лейтэнант Шарай, які затрымаў у Оршы журналіста «Нашай Нівы» ФОТАФАКТ

«Лейтэнант Шарай» — так прадставіўся гэты чалавек, які на чыгуначным вакзале ў Оршы затрымаў «для высвятлення асобы» фатографа «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна і карэспандэнтку партала Naviny.by Адар'ю Гуштын.

Нагадаем, што ў Оршы затрыманыя журналісты «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, Навін.бай Адар'я Гуштын, Тут.бая Таццяна Матвеева, Народных навін Віцебска Сяржук Серабро.

Гудзіліна «вялі» ў электрычцы ад самага Мінска:

Раней Гудзілін нам пісаў з электрычкі: «Электрычка Мінск — Орша. Транспартная міліцыя правярае дакументы ў падазроных асоб па нейкіх арыенціроўках. Падазронай асобай аказаўся на ўвесь вагон я». І потым: «І тут да мяне яшчэ трое спецназаўцаў селі ў вагон у Крупках. Ну эта случайнасць, наверна». 

Калі Гудзілін выходзіў у вагоне ў туалет, за ім да дзвярэй хадзілі міліцыянты.

Журналістаў у Оршы адпусцілі з міліцыі, калі шэсце ў горадзе ўжо сканчалася. 

Затрыманні сёння адбыліся і ў іншых гарадах.

У Кобрыне затрыманыя мясцовыя жыхары Алесь Мех і Васіль Андраюк, якія кіраваліся ў Брэст для ўдзелу ў акцыі пратэсту. 

У Брэсце затрыманыя блогеры Дзмітрый Гарбуноў і Сяргей Пятрухін.

У Оршы актывіста Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Прыйшлі з ордэрам на вобшук у кватэру праваабаронцы Васіля Бераснева. У сваім доме заблакаваны Павел Кінчак. Вобшук ідзе ў журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў і распачалі вобшук таксама па падазрэнні ў фальшываманетніцтве. Пакуль гаспадар быў на рабоце, з вобшукам прыйшлі да сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча. Таксама міліцыя стаіць каля дома Валянціны Ігнаценкі — старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава. А ў кватэры, якая належыць Ігару Казмерчаку (там пражывае дзядуля актывіста), міліцыянт сядзіць ад самай раніцы.

У Бабруйску затрыманая прафсаюзная лідарка і актывістка АГП Галіна Смірнова.

У Маладзечне пад арыштам застаюцца палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч.

У Брэсце з-пад арышту пакуль не выпусцілі мясцовых анархістаў.

У Бярозе пад арыштам застаецца фермер Аляксандр Кабанаў.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы6

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў28

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць