12.03.2017 / 14:59

Продаж электронных цыгарэт непаўналетнім забароняць 3

Забарона на продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, плануецца ўвесці ў Беларусі, паведаміла БелТА намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца рост выкарыстання электронных сістэм курэння. У першую чаргу гэта ўяўляе пагрозу для здароўя падрастаючага пакалення. Праектам абноўленага дэкрэта №28 прадугледжваецца распаўсюджванне на электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх нормаў і правілаў, якія дзейнічаюць у дачыненні да абароту і спажывання тытунёвых вырабаў. У прыватнасці, плануецца забараніць рэалізацыю электронных цыгарэт грамадзянам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Зараз у краіне не ўстаноўлены ўзрост, з якога дазволена іх продаж. Часцяком менавіта маладыя людзі набываюць электронныя цыгарэты, у выніку выкарыстання якіх у іх узнікае нікацінавая залежнасць. Плануемыя меры дазволяць скараціць спажыванне электронных цыгарэт падлеткамі.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
12.03.2017 / 15:03
Электронныя? А дзе і хто ім прадае звычайныя? У мяне побач школа , дык там каля плота немагчыма парайсці , усе у апалках .
2
старчэ / Адказаць
12.03.2017 / 16:43
Давно пора запретить.
0
Гость / Адказаць
13.03.2017 / 09:43
Их еще и не разрешили продавать, чтобы запрещать !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру