Падчас выступу на мітынгу турэцкамоўнага насельніцтва ў французскім Мецы кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу назваў Нідэрланды «сталіцай фашызму». Пра гэта паведамляе Reuters. Раней Чавушаглу не пусцілі ў Нідэрланды, дзе ён збіраўся ўдзельнічаць у мітынгу турэцкамоўнага насельніцтва Ратэрдама.

Падчас выступу на мітынгу турэцкамоўнага насельніцтва ў французскім Меце кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу назваў Нідэрланды «сталіцай фашызму». Пра гэта паведамляе Reuters. Раней Чавушаглу не пусцілі ў Нідэрланды, дзе ён збіраўся ўдзельнічаць у мітынгу турэцкамоўнага насельніцтва Ратэрдама.

Турэцкія палітыкі працягваюць тур па гарадах Еўропы для ўдзелу ў мітынгах турэцкамоўнага насельніцтва напярэдадні рэферэндуму ў краіне аб павышэнні паўнамоцтваў прэзідэнта.

Канфлікт паміж Нідэрландамі і Турцыяй пачаўся з рашэння Амстэрдама выдварыць міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Фатме Бецюль Сайян Кая з краіны, яму таксама забаранялі зайсці на тэрыторыю турэцкага генконсульства ў Ратэрдаме.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0