Ігар Ільяш, муж журналісткі Кацярыны Андрэевай, затрыманай у Оршы, расказаў, як спрабаваў аддаць перадачу для яе ў Аршанскім РАУС.

Ну вось, калі ў мяне вычарпаўся ўнутраны паток мацюкоў і абразаў, магу распавесці, як я правёў гэтую ноч у Аршанскім РАУС.

Ну да моманту, калі мой цягнік дасягнуў Оршы, мяне ўсе, хто толькі мог, праінструктавалі: будзь з мянтамі ветлівы, не псіхуй. Ну ОК, калі ласка. Мэта — дамагчыся як мінімум перадачкі, як максімум — спаткання. Прыходжу ў РАУС. Расплываюся ў галівудскай усмешцы. Дамаўляюся з операм, які складаў пратакол: кажа, я не супраць, узгадняецца ў ІЧУ. Тэлефаную ў ІЧУ, пераконваю: кажуць, мы не супраць, калі пагодзіцца адказны дзяжурны ў РАУС.

Чакаю галоўнага ў РАУС цэлую гадзіну. Нарэшце перахопліваю.

— Кацярына Андрэева? — са злосцю перапытвае афіцэр. — А я асабіста бачыў, як яна замінала працы АМАПу, як здымала ўсіх…

З гэтымі словамі міліцэйскі начальнік Сяргей Анатольевіч Анішчанка (спадзяюся, не памыляюся ў звестках) дастае свой тэлефон і тыкае мне ім у твар:

— Ну што, вам прыемна? Прыемна, прыемна? …Ведаеце, іншым б мы дазволілі, а вось ёй — не. Ні за што. Гэта наш ёй адказ.

P.S. Калі Аршанскі РАУС зводзіць рахункі з маладой дзяўчынай — гэта, я лічу, сапраўды прыкмета моцнай дзяржавы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?