У Лідскім раёне мужчына нечакана скокнуў з абрыву ў раку і патануў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Дзве сям'і гулялі ўздоўж ракі Дзітва ў Лідскім раёне. У нейкі момант 36-гадовы мужчына зняў куртку і скочыў з абрыву ў ваду. Ён практычна адразу пайшоў пад ваду.

«Яго цела было знойдзена толькі на наступны дзень прыблізна за 100 м ад месца здарэння», — адзначылі ў Асводзе. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Матывы ўчынку высвятляюцца.

Як адзначылі ратавальнікі, гэта другі выпадак гібелі на водах у рэгіёне з пачатку года. Раней па аналагічным сцэнары загінуў пенсіянер у Гродне. Мужчына скокнуў з моста ў Нёман і патануў. Тое, што здарылася прызналі суіцыдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0