«Следства працягваецца. Яны знаходзяцца пад вартай», — сказаў Пабяржын, каментуючы інфармацыю пра лёс былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка, былога выканаўчага дырэктара Беларусбанка Анатоля Багавіка і экс-кіраўніка Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава.

Паводле інфармацыі TUT.BY, затрыманні звязаныя з «адкатамі» пры пастаўках банкаўскага абсталявання.

Раней КДБ пацвярджаў толькі затрыманне Гаспадарыка. Паводле інфармацыі сілавікоў, банкір быў затрыманы ў сярэдзіне чэрвеня ў момант атрымання хабару ў памеры $14 тыс. У дачыненні да Гаспадарыка распачалі крымінальную справу па ч.3 арт. 430 (атрыманне хабару). Пазней кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што рэальныя сумы, атрыманыя топ-менеджарам Беларусбанка ў якасці хабару, «нашмат большыя».

Праз месяц з'явілася інфармацыя аб затрыманні Анатоля Багавіка і Генадзя Зубарава. Але дагэтуль гэтая інфармацыя афіцыйна не пацвярджалася. Багавік да таго як ў 2014 годзе стаў выканаўчым дырэктарам банка, шмат гадоў узначальваў разліковы цэнтр банкаўскіх пластыкавых карт Беларусбанка.

Генадзь Зубараў працяглы час працаваў у Беларусбанку. Ён быў начальнікам аддзела банкаўскіх карт і дырэктарам разліковага цэнтра пластыкавых карт. У 2002 годзе Зубарава прызначылі гендырэктарам «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра», а яго месца ў Беларусбанку заняў Багавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0