Падчас пратэсту «недармаедаў» у Рагачове 12 сакавіка ўвагу людзей звярнуў на сябе мужчына ў акулярах, які расказваў прысутным, што ён таксама дармаед, але сплаціў падатак. А пратэстуючыя, маўляў, надумваюць сабе праблемы і займаюцца абы-чым.

«Людзі развучыліся працаваць, — казаў ён. — А гэтая праблема [дэкрэт №3] ужо вырашаная. Я вось нідзе не працую, але плачу падатак».

Час на відэа, дзе з'яўляецца мужчына: 33:03

У хлопца, які ўзяўся з ім спрачацца, той спытаўся, што ён умее рабіць, і што зрабіў для дзяржавы. Сказаў таксама, што ў «Францыі падатак 75% з аднаго рубля», і што нельга «жыць у грамадстве, і быць свабодным ад яго».

Людзі жорстка абсеклі гэтага мужчыну, а на наступны дзень у каментарах пад артыкулам з акцыі на сайце vrogacheve інтэрнаўты апазналі чалавека ў акулярах. 

Як пішуць карыстальнікі, гэта — Аляксандр Пятровіч Сляпцоў, ідэолаг свінакомплекса ў Зарэччы, прыгарадзе Рагачова. 

Можаце параўнаць гэтыя фотаздымкі: з відэа-анлайна і з сайта мясцовай «раёнкі». 

«Наша Ніва» дазванілася на свінаферму, дзе працуе Сляпцоў. 

Ягоныя калегі, у якіх мы пыталіся нумар, выказвалі здагадкі, што цікавасць журналістаў да асобы іхняга ідэолага выклікана «учорашнімі падзеямі».

Але сам Аляксандр Сляпцоў адмовіўся гаварыць з журналістамі, папрасіўшы папярэдне прадаставіць дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?