Пісьменнік Адам Глобус прысудзіў сваю суб'ектыўную прэмію «Залатая літара» за 2016 год кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» Дзённік». Фармулёўка — «за новае слова ў беларускай літаратуры». Пра гэта Глобус паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Залатая літара» існуе ад 2004 года і ўручаецца ў сакавіку ў адной з мінскіх кавярань. Памер прэміі — сто еўра. Лаўрэатамі ў розныя гады былі Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка.

Інтэлігент Андрусь Горват (на фота) у 2015 годзе пераехаў з Мінска ў родную вёску ў Калінкавіцкім раёне. Ён пачаў пісаць захапляльны дзённік пра сваё жыццё ў вёсцы, як ён абжываў халодную хату, калоў дровы і саджаў гарод. Зайздроснікі смяяліся: хутка здасца пацан, вернецца назад у сталіцу. Не, Горват па-ранейшаму ў Прудку, завёў казу і радуе гісторыямі пра сваю гадаванку. А яшчэ Андрусь вельмі хутка назбіраў грошай на сваю дэбютную кнігу «Радыё Прудок»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0