Фота Ірыны Арахоўскай з акцыі ў Бабруйску 12 сакавіка

Фота Ірыны Арахоўскай з акцыі ў Бабруйску 12 сакавіка

Актывіст партыі БНФ Мікалай Чарнавус паведаміў Радыё Свабода, што «Народны сход» плянуецца ў Баранавічах 19 сакавіка ў 16:00 на плошчы Леніна.

На запланаваны сход апазіцыянер накіраваў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку, старшыням Брэсцкага аблвыканкама, баранавіцкіх райвыканкама і гарвыканкама, тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіцкага раёна, начальніку баранавіцкай міліцыі.

Раней паведамлялася, што аналагічны народны сход мяркуецца правесці ў нядзелю ў Слоніме. 

***

Ад 17 лютага па Беларусі пракацілася хваля маршаў недармаедаў, якія спачатку пазіцыянаваліся, як акцыі супраць дэкрэта №3, аднак 9 сакавіка дзеянне дэкрэта было прыпынена, але людзі працягваюць выходзіць на плошчы ў сваіх гарадах.

Цяпер яны пратэстуюць супраць пагаршэння ўмоваў жыцця, малых заробкаў, безграшоўя, беспрацоўя, эканамічнай палітыкі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0