Амэрыканскія навукоўцы з Экалягічнага цэнтру Мічыгану, памералі канцэнтрацыю небясьпечных хімікатаў, якія выдзяляюць аўтамабільная абшыўка, панэль прыбораў, блёк пераключэньня хуткасьцяў, стырно, сядзеньні, столі й каберцы ўсярэдзіне аўтамабільных салёнаў. Апрацаваўшы зьвесткі больш як 200 розных мадэляў 2008 і 2009 году, навукоўцы склалі рэйтынг самых таксычных машын, прадстаўленых на рынку.

Самымі таксычнымі ў сярэднім аказаліся машыны BMW і Volkswagen, а найменш шкоднымі былі прызнаныя аўтамабілі Hadna, Volvo, Toyota і Smart.

Узначаліў рэйтынг новы кабрыялет Mitsubishi Eclipse. Ён літаральна «прасякнуты» плястыкам пад узьдзеяньнем сонечных промняў.

У лік найбольш ядавітых машын трапілі BMW 128i, Mazda 6 і Audi TT Coupe. Mazda 6 была адзначаная павышаным утрыманьнем брому й хлёру. У ТТ эколягі знайшлі шмат сьвінцу.

Пры працяглым узьдзеяньні на чалавека бром правакуе гарманальныя парушэньні ў арганізьме ды іншыя сур’ёзныя паталёгіі.

У расейскіх аўтамабіляў, нягледзячы на танны плястык, праблема палягае ў іншым. З‑за адсутнасьці гермэтызацыі салёну ўсярэдзіне пастаянна пахне бэнзынам. У салён трапляюць дужа ядавітыя прадукты адпрацоўкі рухавіка й выпарэньня ад акумулятарнай батарэі.

У сярэднім аўтамабіліст праводзіць усярэдзіне машыны прыкладна паўтары гадзіны ў суткі. Гэтага часу некаторым таксынам цалкам дастаткова, каб нанесьці значную шкоду здароўю.

Паводле NNOV.RU

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0