Фота: Прэс-служба МНС Расіі / ТАСС

Фота: Прэс-служба МНС Расіі / ТАСС

Як паведамляе газета «Камерсант», вывучэнне параметрычнага самапісца і 3D-мадэляванне палёту Ту-154, які разбіўся пасля вылету з Адлера, паказала, што самалёт не падаў у моры, як меркавалася раней. Машына не зніжала хуткасць, не ўваходзіла ў штопар, палёт праходзіў у штатным рэжыме.

Вывучэнне звестак аб палёце паказала, што пасля адрыву ад зямлі Ту-154 набраў вышыню каля 250 м і хуткасць парадку 360—370 км/г. Пасля гэтага камандзір экіпажа Раман Волкаў па невядомай прычыне перавёў самалёт у рэжым пасадкі. Машына дзесяць секунд зніжалася пад кантролем лётчыка, а затым стукнулася аб ваду і развалілася.

Па адной з версій, прычынай дзіўных паводзін лётчыка магла стаць дэзарыентацыя ў прасторы. Праігнараваўшы паказанні прыбораў, Волкаў мог даверыцца фізіялагічным адчуванням і арыентавацца па зорках, якія былі як зверху, так і знізу, як адбіткі на паверхні вады. Перагрузка, якая ўзнікла пры паскарэнні, магла выклікаць у яго ілюзію набору вышыні, у той час як самалёт плаўна зніжаўся.

Тое, што здарылася эксперты тлумачаць не памылкай Волкава, а збегам абставін. Як высветлілася, лётчыкі стаміліся праз тое, што ім давялося замест Маздока садзіць машыну ў Адлеры і ляцець ноччу, хоць палёт планаваўся ў дзённы час.

Ваенныя спрабуюць разабрацца, што выклікала стрэсавы стан камандзіра экіпажа. Па дадзеных выдання, спецыялісты канфіскавалі ў медыцынскіх установах усе яго дакументы і вынікі псіхалагічных тэставанняў.

Пры гэтым у Міністэрстве абароны да гэтага часу адмаўляліся казаць пра магчымую памылку пілота, паказваючы, што падрыхтоўка Волкава цалкам адпавядала ўсім патрабаванням. 

Самалёт Ту-154 Мінабароны Расіі пацярпеў крушэнне над Чорным морам раніцаю 25 снежня. Ён накіроўваўся ў сірыйскую Латакію. На борце знаходзіліся 92 чалавекі: вайскоўцы, артысты ансамбля імя Аляксандрава, супрацоўнікі трох расійскіх тэлеканалаў і кіраўнік фонду «Справядлівая дапамога» Лізавета Глінка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0