«Мы, жыхары Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, звяртаемся да вас, каб выратаваць наш лес: спыніць варварскія вырубкі, якія прыводзяць да знішчэння прыроды і апустыньвання», — лісты з больш чым сотняй подпісаў мясцовыя жыхары збіраюцца накіраваць у Брэсцкі лясгас, Камітэт дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыю прэзідэнта.

«Наша насельніцтва амаль не мае магчымасці збіраць дзікарослыя плады, ягады, лекавыя расліны, удзельнічаць у культурна-аздараўленчых, турыстычных і спартыўных мерапрыемствах. Цяпер, калі Ганцавіцкі раён займае адно з лідзіруючых месцаў па беспрацоўі, шмат для каго збор ягад, грыбоў і лекавых раслін з'яўляецца адзіным варыянтам заробку. Але і гэтай магчымасці нас пазбаўляюць. Узнікае і яшчэ адно пытанне: што мы пакінем нашым дзецям? Балюча і да болю крыўдна глядзець, як прырода знішчаецца, лясныя масівы ператвараюцца ў дзікую пустыню…», — абураецца адзін з ініцыятараў кампаніі супраць высякання дрэваў Уладзімір Рылка.

Мужчына кажа, што раней неаднаразова звяртаўся ў мясцовыя органы, каб высветліць, куды ідзе лес, у межах якога калісьці працаваў сам Якуб Колас, але атрымліваў туманныя адказы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?