Прычынай выкліку на батл стаў допіс Стася Карпава з нагоды галасавання за «Кнігу года — 2016». Чытачы назвалі пераможцам Андруся Горвата, а журы — Насту Кудасаву. 

Вось цытата з ягонага тэкста пра Мікіту Найдзёнава:

«Дарэчы — пра журы. Вось ёсць там Таня Светашова, на чыёй прэзентацыі я раз у жыцці мог расслабіцца і гаварыць кампліменты яе зборніку — ад душы. Але ў цэлым такіх «Тань» у журы малавата. Затое [вельмі многа] Найдзёнавых. Мікіта Найдзёнаў… Ну, хто яго мог паклікаць у журы? Гэта… Калі не чыталі — гэта ў 5 разоў горай чым [вельмі-вельмі дрэнна] і ў 100 горай за нічога. З яго ўсе ржуць як коні, але пастаянна цягнуць у журы. Мікіта не можа [стварыць] ніводнага добрага верша. Таму Мікіта — суддзя».

Ці б пайшлі вы на такі паэтычны батл? Хто, на вашу думку, пераможа?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?