Кіраўнік Ігналінскай АЭС Віктар Шэвалдзін паведаміў 29 ліпеня, што няпланавае спыненьне ўсяго другога блёку станцыі 28 ліпеня а 22:30 адбылося па віне работніка АЭС.

«Нічога страшнага, ніякіх праблем, радыяцыйны фон не зьмяніўся, паломак няма. Проста апэратар няправільна скарыстаўся пультам і зрабіў такую памылку», — расказаў ён.

«Сёньня мы разам з дыспэтчарамі Vilniaus energijа вырашылі ўключыць другі блёк з адной турбінай на пяць сутак. Цяпер мы ўзгадняем графік, на наступным тыдні ў любым выпадку ўвесь другі блёк спынім на плянавы рамонт», — адцеміў кіраўнік ІАЭС.

У сваю чаргу, дырэктар літоўскай энэргасытэмы Lietuvos energijа Владас Пашкявічус заявіў, што ніякіх перабояў з пастаўкамі электраэнэргіі спажыўцам у выніку няпланавага спыненьня не адбылося, перадае Delfi.

Паводле Telegraf.by

Глядзі яшчэ:
Чуткі: На Ігналінскай АЭС у Літве здарылася аварыя
Беларускі бок пагадзіўся на могільнік ядзерных адкідаў пад Ігналінай
У Літве плянуюць пабудаваць новую АЭС
Аварыя на Ігналінскай АЭС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0