Партыю нелегальнага тавару на суму 4,6 мільярдаў рублёў затрымалі гарадзенскія мытнікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выканаўца абавязкаў намесьніка начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Іван Целяшынскі.

Нелегальны груз, які йшоў транзытам зь Літвы ў Расею, быў затрыманы на беларуска‑літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Прывалкі» . Падчас мытнага дагляду грузавога аўтамабіля з прычэпам замест заяўленага ў мытнай дэклярацыі актываванага вугалю была выяўлена фота‑ ды відэатэхніка, адзеньне й абутак.

У выніку было затрымана 3800 фотаапаратаў, у тым ліку дарагіх мадэляў фірм Canon і Nikon, 18000 пар жаночага абутку, 4000 мужчынскіх кашуль, а таксама відэакамэры й аўтамабільныя запчасткі — агулам на суму 4,6 мільярдаў беларускіх рублёў.

Матэрыялы затрыманьня вывучаюцца й найбліжэйшым часам будуць перададзеныя ў суд, які й вызначыць лёс тавару.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0