Супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі цела зніклай тры месяцы таму шматдзетнай маці са Столінскага раёна, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка.

Цела 35-гадовай жыхаркі вёскі Струга супрацоўнікі Столінскага РАУС выявілі падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Яе труп без прыкмет гвалтоўнай смерці дасталі з возера Яцень паблізу вёскі Ямнае. У цяперашні час эксперты высвятляюць прычыну гібелі жанчыны.

Жанчына знікла ў снежні 2016 года. Маці чатырох непаўналетніх дзяцей увечары вярталася з працы, аднак да хаты не дайшла. Жанчына адна гадавала дзвюх дачок і двух сыноў. Яны былі часова змешчаныя ў сацыяльна-педагагічны прытулак у працоўным пасёлку Рэчыца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0