Аднайменны гатэль у Горадні сёлета выставяць на аўкцыён. Разам зь ім прададуць аэравакзал, адну з гарадзкіх кавярняў і некалькі будынкаў.

Гарадзенскі гатэльны комплекс «Беларусь» будзе выстаўлены на аўкцыёне, паведамляе Grodno.biz. Комплекс будзе адным зь дзесяці аб’ектаў гарадзкой уласнасьці, што будуць шукаць новага гаспадара на аўкцыёне. На таргі таксама выставяць незавершаны 9-ці павярховы будынак аэравакзала ў вёсцы Абухава, агульнай плошчай больш за 15 тыс. кв.м., кавярню «Астра» па вул. Савецкай, 7, 2-х павярховы будынак па вул. Кірава, 3, трохпавярховік па вул. К. Маркса, 22, шэраг будынкаў прамысловага характару, а таксама абсталяваньне ды інвэнтар былой гарадзенскай піваварні.

Паводле Grodno.biz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0