15.03.2017 / 15:40

3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску, пратэставалі таксама Гродна і Магілёў абнаўлялася 76

Каля 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, пры тым што ў сталіцы былі прынятыя павышаныя захады бяспекі. У прыватнасці, перад пачаткам акцыі была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.

Людзі на шэсці былі настроеныя рашуча. Скандавалі «Жыве Беларусь!», «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, ухадзі!», «Свабоду! Работу!».

У Гродне на мітынг у парку Жылібера сабраліся некалькі соцень чалавек. Яны прайшлі з шэсцем да аблвыканкама і абрынуліся з крытыкай на чыноўнікаў, што выйшлі на размову з імі:

Больш за 500 чалавек пратэставалі таксама ў Магілёве:

Відэастрым з Гродна:

1
баратос / Адказаць
15.03.2017 / 15:47
галоўнае каб журналісты даехалі
5
На марше / Адказаць
15.03.2017 / 16:18
Выйдут все рассерженные и нетунеядцы, а настоящие тунеядцы, повисшие на шее народа будут отсижываться по кухням.
2
Антон / Адказаць
15.03.2017 / 16:19
Возможно, журналистов имеет смысл посылать в регионы за сутки до начала акций, а не за пару часов.
Паказаць усе каментары/ 76 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру