Па звестках ААН, у ходзе канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі не менш за 9,94 тыс. чалавек. Яшчэ 23,5 тысячы чалавек атрымалі раненні ў ходзе ваенных дзеянняў паміж прарасійскімі сепаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі, гаворыцца ў справаздачы маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне. Справаздачу прадставілі ў Кіеве ў сераду, 15 сакавіка, перадае Deutsche Welle.

Пры гэтым колькасць загінулых сярод цывільнага насельніцтва перавышае дзве тысячы чалавек, параненых — ад 7 да 9 тыс., паведаміла кіраўнік місіі Фіёна Фрэйзер. Астатнія загінулыя і параненыя — вайскоўцы ўкраінскіх узброеных сіл і сепаратыстаў. Па словах Фрэйзер, даследаванне праводзілася з 16 лістапада 2016 года па 15 лютага 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0