Паліцыя Берліна абвясціла, што ў падазроным скрутку, які быў знойдзены раніцай 15 сакавіка ў міністэрстве фінансаў краіны і справакаваў частковую эвакуацыю будынка з-за пагрозы выбуху, сапраўды аказалася выбуховае прыстасаванне, паведамляе ВВС.

Паводле даных паліцыі, бомба была самаробнай. Яна складалася з кампанентаў, якія звычайна выкарыстоўваюцца для вытворчасці піратэхнікі, і была спраектаваная так, каб нанесці сур'ёзныя калецтвы таму, хто ўскрые скрутак.

У паліцыі не ўдакладнілі, ці ёсць у іх ужо падазраваныя ў стварэнні бомбы і яе дастаўцы ў міністэрства фінансаў. Таксама паліцэйскія не паведамілі, ці бачаць у тым, што здарылася, прыкметы тэрарызму.

У самім мінфіне здарэнне каментаваць адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?