Вуліца Скрыпнікава адкрыецца для руху аўтатранспарту з 1 красавіка, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Цуран падчас сустрэчы з насельніцтвам мікрараёна Чырвоны Бор - 2, піша агенцтва «Мінск-навіны»
Арцём Цуран удакладніў, што адкрыццё руху па гэтай вуліцы адкладалася з-за юрыдычных затрымак, звязаных са зносам прыватнага сектара. Цяпер уся будаўнічая частка выкананая, усе неабходныя юрыдычныя працэдуры завершаны.
У хуткім часе ў мікрараёне Чырвоны Бор на месцы прыватнага сектара пачнецца ўзвядзенне жылых дамоў. Яно будзе весціся адначасова з будаўніцтвам дзіцячага сада і школы. Жылыя дамы плануецца ўвесці ў строй у 2019 годзе.
0
0
0
0
0
0