Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах буйных гарадоў Беларусі. Праект рэалізуе кампанія МТС сумесна з Беларускай чыгункай, паведамілі ў прэс-службе мабільнага аператара.

Хот-споты з інтэрнэтам з'явяцца ў холах і залах чакання вакзалаў да лета бягучага года. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны на чыгуначных вакзалах Мінска, Оршы, Маладзечна, Барысава, Баранавічаў, Ліды, Гродна, Лунінца, Брэста, Пінска, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Магілёва, Асіповічаў, Бабруйска, Крычава, Віцебска і Полацка. МТС забяспечыць хуткасны доступ у сетку пры дапамозе 4G і аптычных каналаў.

Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць абаненты любога аператара пасля праходжання аўтарызацыі. Для гэтага спатрэбіцца ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго карыстальнік атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0