Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой зноў заклікаў Маскву да павагі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляе Радыё Польшча.

Еўрапейскі парламент дамагаецца ад Расіі неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі на тэрыторыі Расіі ці на акупаваных ёю частках Украіны.

Рэзалюцыя рашуча асуджае ўчыненую Расійскай Федэрацыяй анексію Крыма і Севастопаля, бо тая парушае міжнароднае права. Дэпутаты найбуйнейшых фракцый звяртаюць увагу на пагаршэнне сітуацыі ў Крыме ў галіне правоў чалавека.

«Парушэнне свабоды слова, запалохванне, ціск на СМІ і прымус да прыняцця расійскага грамадзянства становяцца нормай», — напісана ў рэзалюцыі. Еўрапейскі парламент заклікае Расію да неадкладнага расследавання ўсіх выпадкаў парушэння правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?