На старонках амерыканскага часопіса The New Yorker апублікаваны раней невядомы аповяд пісьменніка Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Адзначаецца, што купіць нумар можна будзе з 20 сакавіка, а проста цяпер у кожнага ахвотнага ёсць магчымасць пазнаёміцца з творам на сайце выдання.

Аповяд называецца I. O. U. і датуецца 1920 годам.

У творы апавяданне вядзецца ад асобы выдаўца, гатовага публікаваць любыя кнігі, якія могуць прынесці яму вялікі прыбытак.

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд з'яўляецца адным з самых яскравых прадстаўнікоў амерыканскай літаратуры «страчанага пакалення». Найбольш папулярнымі яго творамі лічацца «Вялікі Гэтсбі», «Пяшчотная ноч» і «Апошні магнат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0