30.07.2008 / 12:03

Сьмерць праз навушнікі 6

Партатыўныя плэеры могуць быць небясьпечнымі.


«Партатыўныя плэеры могуць быць небясьпечнымі. Не карыстайцеся імі едучы на роварах» — такі зварот да моладзі распаўсюдзіла брытанская паліцыя пасьля таго, як сямнаццацігадовая Абігэль Хэйтран заігінула пад коламі аўтамабіля, не пачуўшы ягонага набліжэньня.

Семнаццацігадовая дзяўчына выехала зь веладарожкі проста пад колы. Яна не пачула шум рухавіка, бо адначасова слухала музыку ў навушніках. У выніку траўм галавы яна сканала на месцы здарэньня.

Паліцыя выявіла, што кіроўца рухаўся з усталяванай для гэтай дарогі хуткасьцю, але, нават экстрана затармазіўшы, ня змог пазьбегнуць наезду на раварыстку, якая раптоўна зьявілася на дарозе. Калі б Абігэль пачула шум матору, яна, несумненна, засталася б жывая.

Падчас расьсьледаваньня маці ахвяры пацьвердзіла, што ейная дачка падчас язды на ровары звычайна слухала музыку. Уся сям’я загінулай далучылася да звароту паліцыі не карыстацца партатыўнымі плэерамі падчас язды.

Паводле londyn.gazeta.pl

Глядзі яшчэ:
У Нью-Ёрку забараняюць пераходзіць дарогу ў навушніках

0
Креационист / Адказаць
30.07.2008 / 13:30
Хорошая кандидатка на премию Дарвина.
30.07.2008 / 14:25
2Креационист: стала жертвой естественного отбора. Всё логично.
0
karniej / Адказаць
30.07.2008 / 19:52
напалохалі! я ўжо думаў, праслухоўваньне выклікае рак мозга! а машыну можна не заўважыць і з навушнікамі й без...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру