Гамельчука, які праславіўся сваімі жывымі эфірамі, у якіх распраналіся дзяўчаткі, 15 сакавіка затрымалі міліцыянты. Як паведамляе tut.by, у дачыненні да маладога чалавека заведзеная крымінальная справа.

Андрэй Бурым, сацсеткі. 

Андрэй Бурым, сацсеткі. 

Нагадаем, малады чалавек звязваўся з падпісчыцамі праз Skype. У працэсе відэапаведамлення гамяльчук падказваў суразмоўніцы, якім чынам і якія прадметы адзення неабходна зняць. Працэс трансляваўся на канале відэаблогера ў жывым эфіры. Усё гэта забяспечыла хлопцу шалёную папулярнасць — больш за 50 тысяч падпісчыкаў. Дарэчы, на Youtube-канале Андрэя Бурыма проста відэазапісы адсутнічаюць, хлопец рабіў толькі «стрымы» — жывыя эфіры.

Першым на дзейнасць маладога чалавека звярнуў увагу блогер з Ніжняга Ноўгарада АЙДЭН. Ён стварыў ролік, у якім падрабязна распавёў пра тое, якім чынам Андрэй Бурым дамогся папулярнасці на Youtube.

Пасля гэтага стрымерам зацікавілася гомельская міліцыя. Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі была ініцыяваная праверка.

— Быў праведзены агляд месца жыхарства 18-гадовага хлопца, былі канфіскаваныя відэафайлы і камп'ютарная тэхніка, прызначаныя камп'ютарна-тэхнічная экспертыза, а таксама мастацтвазнаўчая па наяўнасці ў відэазапісах прыкмет парнаграфіі. У выніку правядзення вышэйзгаданых экспертных даследаванняў выяўлена, што ў відэазапісах прысутнічаюць прыкметы парнаграфіі, — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

У дачыненні да маладога чалавека заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем камп'ютарнай сеткі інтэрнэт». Санкцыя артыкула прадугледжвае да 4-х гадоў пазбаўлення волі.

Жыхар Гомеля затрыманы і змешчаны ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ва УУС таксама адзначылі, што на цвёрдым дыску, усталяваным у камп'ютары, канфіскаваным па месцы жыхарства затрыманага, знойдзеныя іншыя відэафайлы, якія ўяўляюць цікавасць для праваахоўных органаў на прадмет наяўнасці ў іх сцэн парнаграфічнага характару. У цяперашні час па іх праводзіцца шэраг дадатковых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0