17 сакавіка Гомельскі абласны суд прыгаварыў 32-гадовага жыхара Нароўлі да выключнай меры пакарання — смяротнай кары. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар абласнога суда Вольга Барсукова.
Мужчына прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця (забойстве) дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, асобай, якая раней здзейсніла забойства.
«На падставе п.п.1,6,16 ч.2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму М. прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне — расстрэл», — гаворыцца ў пастанове.
Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелай матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў суме 50 тысяч рублёў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.
Нагадаем, 5 cакавіка 2016 года ў адным з прыватных дамоў у Нароўлі было знойдзена цела жанчыны. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, знайшла яшчэ адзін труп — яе брата. Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства быў затрыманы раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які днямі выйшаў на волю.
Чытайце таксама: