Кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі і археолагі праводзяць для ўсіх цікаўных бясплатныя экскурсіі па ўрочышчы Курапаты.

Курапаты — сумна вядомае месца масавых расстрэлаў 1937-1941 гг., сімвал сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Падрабязней з яго гісторыяй можна азнаёміцца праз віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Заўтра, 18 сакавіка, экскурсію правядзе вядомы археолаг Мікола Крывальцэвіч, які ў свой час у якасці эксперта ўдзельнічаў у эксгумацыях у Курапатах.

Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.

Даведкі па тэлефоне: 80 (29) 571-26-11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0