У сярэдзіне тыдня ў Беларусі будзе прахалодна, аднак у пятніцу і суботу сыноптыкі абяцаюць сапраўдную «Афрыку». Чакаецца, што слупок тэрмомэтра пакажа ў гэтыя дні да 30 градусаў цяпла. Пра гэта Эўрарадыё паведаміла галоўны сыноптык Гідраметэацэнтра краіны Вольга Фядотава.

«1 жніўня чакаецца добрае надвор’е, без ападкаў. Уначы +7 — 13, удзень 22 — 28. У суботу захаваецца цёплае надвор’е, істотных ападкаў не прагназуецца, пры гэтым тэмпэратура паветра ўначы павысіцца да 11 — 17, а ўдзень — + 24 — 30».

Галоўны сыноптык адзначыла, што ўжо ў нядзелю пахаладае, а ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0