У Барысаве сёння карэспандэнтку «Белсата» Вольгу Чайчыц і апэратара Сяргея Кавалёва затрымалі ў жывым эфіры ў цэнтры горада.

Журналісты прыбылі асьвятляць магчымую сацыяльную акцыю пратэсту, да якой напярэдадні заклікалі беларускія анархісты ў розных гарадах Беларусі, у тым ліку ў Барысаве.

Таксама прэвэнтыўна затрымалі сябра БАЖ Алеся Абрамовіча. Затрыманьне адбылося напярэдадні акцыі сацыяльнага пратэсту, да якой заклікалі беларускія анархісты ў шэрагу гарадоў на 18-19 сакавіка, у тым ліку ў Барысаве, паведамляе радыё «Свабода».

Разам з Алесем Абрамовічам быў сябра АГП Іван Помазаў.

Затрыманыя пасьпелі паведаміць, што міліцыя іх падазрае ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Тэлефоны ў затрыманых адабралі.

Акцыя ў Барысаве, паведамляе «Белсат», не адбылася. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0