Кампанія Lockheed Martin выйшла на фінальную стадыю выпрабаванняў баявога лазера, перадаюць інфармагенцтвы.
Заяўленая магутнасць «светлавой зброі» складае каля 58-60 кВт. Яно распрацоўвалася на замову арміі ЗША. Паралельныя распрацоўкі вяла і іншая буйная кампанія - Boeing.
На думку экспертаў, у прататыпе выкарыстоўваецца спектральнае сумяшчэнне оптавалакновых лазераў. Некалькі слабых выпраменьвальнікаў фармуюць прамяні, якія перадаюцца ў агульны блок па оптавалакне і на выхадзе выдаюць магутны прамень.
Распрацоўка тэхналогіі вялася каля двух гадоў і за гэты час удалося знізіць выдаткі энергіі амаль на 50%. Таксама лічыцца, што лазерны «стрэл» танней за аналагічны артылерыйскі або мінамётны.
Асноўная мэта баявога лазера - дроны, беспілотнікі, верталёты, выведвальныя самалёты, а таксама міны і самаробныя выбуховыя прылады. Мантаваць лазер можна на любы транспарт. Пра дату паступлення зброі ў войскі не паведамляецца.