У сацсетках з'явіліся паведамленні ад імя «Белага легіёна» — вайскова-патрыятычнай арганізацыі, вядомай у 1990-я, з заклікам узяць удзел у Дні Волі 25 Сакавіка.

У другой частцы паслання гаварылася пра тое, што «на дапамогу да нас прыехалі нашы баявыя сябры з Расіі і Украіны і мы гатовыя з зброяй у руках паказаць уладам, хто сапраўдны гаспадар у краіне».

«Заклік» напісаны па-беларуску з памылкамі, якія сведчаць, што яго аўтары ў жыцці карыстаюцца рускай мовай.

Ніна Шыдлоўская на сваёй старонцы ў Facebook папярэдзіла, што гэта паведамленне, якое рассылаецца ад імя Міраслава Лазоўскага — фэйк і правакацыя.

У сацсетках пішуць, што аналагічныя паведамленні рассылаюцца з некалькіх акаўнтаў.

Дзень Волі традыцыйна шырока адзначаецца 25 Сакавіка. У мінулым годзе ў Мінску ў гэты дзень спакойна, без здарэнняў і затрыманняў, прайшла дазволеная гарадскімі ўладамі акцыя.

З сярэдзіны лютага ў Беларусі ідуць акцыі супраць падатку на дармаедства. Пасля 9 сакавіка, калі прэзідэнт на год прыпыніў збор гэтага падатку, на «Маршах недармаедаў» пачаліся масавыя затрыманні. Усяго за апошнія дні асудзілі каля сотні чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?