Новым хітом у інтэрнэце стала пацешнае відэа з дзікім насарогам. Здарэнне адбылася падчас здымак дакументальнага фільма. Як распавёў аператар Гарт дэ Бруна Осцін, самка падышла да яго і стала лашчыцца. Ён не разгубіўся і пачухаў ёй жывот.
Спецыяльна для турыстаў аператар удакладніў, што чапаць насарога можна толькі тады, калі ён сам падышоў, інакш вы рызыкуеце жыццём.