15 скавіка вялейскія жыхары прыбралі месца, дзе ў 1950 годзе расстралялі Расціслава Лапіцкага — грамадскага дзеяча, які ў 1948—1949-х гадах стварыў на Смаргоншчыне й Мядзельшчыне з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Расстраляны ён быў 28 кастрычніка 1950 г. ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай.

Грамадою прыбралі смецце каля крыжоў, пафарбавалі іх, пасадзілі кветкі, замацавалі на шыльды. 

Крыжы на месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага ўсталявалі ў 2009 годзе. Да гэтага мясцовыя ўлады знішчылі валун-помнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?