20.03.2017 / 13:38

Міністр абароны распавёў пра падрабязнасці вучэнняў «Захад-2017» 5

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Ад Кольскага паўвострава да Беларусі

«Прасторавы размах гэтага вучэння вельмі вялікі — ад Кольскага напрамку ў арктычнай зоне і заканчваючы Беларуссю», — расказаў міністр.

На тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана 7 палігонаў і участкаў мясцовасці для рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Тэрміны

Плануецца, што вучэнне «Захад-2017» пройдзе з 14 па 20 верасня.

Андрэй Раўкоў нагадаў, што ў склад рэгіянальнай групоўкі войскаў уваходзяць Узброеныя Сілы Беларусі і 1-я танкавая армія Заходняй ваеннай акругі Расіі. Частка сіл і сродкаў гэтага танкавага войска прыбудзе на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэнні.

Колькасць і расійскі складнік

Агульная колькасць войскаў, прыцягнутых да вучэнняў, не будзе перавышаць тых параметраў, якія вызначаны Венскім дакументам 2011 года, — не больш за 13 тыс. чалавек асабовага складу.

«Ад Расійскай Федэрацыі для ўдзелу на нашай тэрыторыі ў сумесным стратэгічным вучэнні плануецца каля 3 тыс. вайскоўцаў і каля 280 адзінак тэхнікі», - паведаміў міністр.

Акрамя сухапутнага складніка будзе задзейнічана і авіяцыя, у тым ліку да 25 лятальных апаратаў з расійскага боку.

«Ніякага ажыятажу няма. Усе планава», — запэўніў Андрэй Раўкоў.

Абарончая тэматыка

«Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што дадзенае вучэнне — гэта спосаб падрыхтоўкі рэгіянальнай групоўкі войскаў, якая з'яўляецца гарантам у пытаннях абароны тэрыторыі Саюзнай дзяржавы на заходнім напрамку», — адзначыў міністр.

Адпаведна, адпрацоўваецца абарончая тэматыка вучэння. Яго задача — праверыць гатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў да выканання задач па абароне Саюзнай дзяржавы.

Запрашэнні партнёрам на Захадзе

«Скіраванасць рэгіянальнай групоўкі войскаў, падрыхтоўка і трэніроўка яе дзеянняў заключаецца менавіта ў абарончым складніку. Для таго каб прадстаўнікі НАТА, заходніх дзяржаў маглі пераканацца ў гэтым, мы запрашаем адпаведную катэгорыю», - распавёў Андрэй Раўкоў.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень з боку замежных партнёраў ёсць сур'ёзная зацікаўленасць у прыездзе і назіранні за ходам вучэнняў.

«Мы накіруем запрашэння за 50 сутак да пачатку вучэнняў. Тыя патрэбы, пра якія заяўляюць заходнія партнёры, будуць выкананы», - сказаў міністр

0
бендеровец :) / Адказаць
20.03.2017 / 14:09
ребята, не с той стороны обороняетесь
0
бендеровец :) / Адказаць
20.03.2017 / 14:14
...танковая армия... объясните мне: танк есть оборонительное оружие или наступательное? а авиация?
0
Войшвід / Адказаць
20.03.2017 / 14:36
міністр, каму ты служыш - Беларусі або папяровай "таёжнай дзяржаве", якая існуе толькі на паперках алігархічных чыноўнікаў? калі будзе сапраўдны замес, то гэтая кодла Беларусь першую здасць, як было з радай СНД і Ўкраінай. Беларусь усё роўна будзе ў Еўразвязе, як бы гэтага не жадалі камуністычныя бандыты і гопнікі ў трэніках.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру