Метрапалітэн у кітайскім горадзе Чунцын прыцягвае ўвагу турыстаў і фатографаў незвычайным рашэннем, выкарыстаным будаўнікамі адной з яго надземных манарэйкавых ліній. Пры яе правядзенні вырашана было не зносіць і не абыходзіць 19-павярховы будынак, які аказаўся на шляху, а пракласці тунэль наскрозь, піша TJournal са спасылкай на Mirror.

Visual China Group

Visual China Group

Шумапрыглушэнне наладжанае такім чынам, што цягнікі не шумяць мацней за посудамыйную машыну. Аднак некаторыя жыхары будынка ўсё ж скардзяцца на пастаянныя мігрэні.

Па словах прадстаўніка гарадскога дэпартамента транспарту, такое рашэнне было прынята з-за густой забудовы і перанаселенасці горада, якая зрабіла будаўніцтва дарог і чыгуначных ліній сур'ёзнай праблемай. Паводле розных даных, у горадзе пражывае ад 28 да 40 мільёнаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?