20 сакавіка «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціў пра заснаванне стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц і назваў імёны стыпендыятак.

Стыпендыя прызначаная на творчую працу і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць: Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Сёлетнімі стыпендыяткамі сталі: Таццяна Барысік (Магілёў), Алена Брава (Барысаў), Дар’я Ліс (Смаргонь).

Магдалена Радзівіл была адной з найшчадрэйшых фундатарак беларускай культуры і прэсы ў першай палове ХХ ст. За сваё спрыянне беларушчыне яна ўвайшла ў канфлікт з некаторымі сваімі сваякамі, перакананымі палякамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?