20.03.2017 / 19:02

Банкаматы Белаграпрамбанка больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі 1

Банкаматы ААТ «Белаграпрамбанк» больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі ў Мінску і Мінскай вобласці. Такая інфармацыя размешчаная на сайце банка.

«У сувязі з правядзеннем работ па рэарганізацыі сеткі банка ў перыяд з 23 сакавіка па 7 красавіка могуць назірацца перабоі ў працы банкаматаў і інфакіёскаў банка, размешчаных у Мінскай вобласці і часткова ў Менску», — гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязны пералік банкаматаў і інфакіёскаў, у якіх магчымыя збоі, размешчаны на сайце банка.

Белаграпрамбанк прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

0
Микита / Адказаць
21.03.2017 / 11:00
о! предупредили, хорошо. Долговато, правда. Но ради реорганизации можно и потерпеть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру