Памежнікі не пусцілі ў Беларусь японскага фрылансера са спісу непажаданых асоб. Пра гэта сёння журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае БЕЛТА.

Фрылансер з Японіі прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Яго не прапусцілі органы памежнай службы ў сувязі са знаходжаннем у спісах асоб, якім уезд на тэрыторыю Беларусі забаронены або непажаданы.

Як растлумачыў першы намеснік начальніка атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Руслан Мікуліч, вечарам 19 сакавіка ў ходзе пагранічнага кантролю пасажыраў рэйса Кіеў—Мінск у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» выяўлены грамадзянін Японіі 1969 года нараджэння. У ходзе праверкі высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якім на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь забаронены або непажаданы.

«У ходзе разбору мы змаглі выявіць, што дадзеная асоба таксама знаходзілася на тэрыторыі Украіны і Рэспублікі Ірак падчас вядзення баявых дзеянняў, аб чым сведчылі адзнакі ў пашпарце замежніка», — распавёў Руслан Мікуліч. Акрамя таго, аналіз адкрытых крыніц інфармацыі паказаў, што грамадзянін Японіі затрымліваўся на тэрыторыі Ірака па падазрэнні ў дачыненні да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў кастрычніку 2016 года.

Грамадзянін Японіі праз мяжу Беларусі прапушчаны не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0