Ад рэдакцыі104104

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» — у той жа дзень, што і Тут.баю

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» (nn.by) за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Атрыманне двух і болей папярэджанняў на працягу года пагражае закрыццём выдання.

Ліст за подпісам міністра Ліліі Ананіч, які атрымала «Наша Ніва», датаваны 14 сакавіка. У адзін дзень з намі было выпісанае папярэджанне і парталу Tut.by, толькі што пошта даставіла наш ліст пазней. Фармулёўка такая ж — распаўсюд інфармацыі, «здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».

У лісце з Міністэрства інфармацыі прыводзяцца восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце НН.

У адпаведнасці з патрабаваннямі закона мы выдалілі дадзеныя каменты з сайта.

Патлумачым, што яны ўтрымлівалі наступны змест.

  1. Рэзкія выказванні на адрас уладаў.
  2. Расклад меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах.
  3. Рэзкія выказванні на адрас выканаўцаў затрыманняў, у прыватнасці, затрымання Змітра Дашкевіча.
  4. Рэзкая крытыка ўстаноўленага помніка гарадавому ў цэнтры Мінска і падтрымка перформансу левых актывістаў супраць помніка гарадавому ў цэнтры Мінска.

Нагадаем, на партале nn.by дзейнічае рэжым прэмадэрацыі. Усе каменты перад іх выстаўленнем прачытваюцца вэб-рэдактарам. Яму даводзіцца штодня ацэньваць больш за 1200 каментароў, многія з якіх неадназначныя. На сёння, у сітуацыі моцнай сацыяльнай напружанасці, дзейнічаюць яшчэ і боты-правакатары. У выніку сярэдні працэнт адсеву каментаў апошнія гады складаў каля дваццаці.

У сувязі з цяперашняй сітуацыяй на «Нашай Ніве» будзе дзейнічаць рэжым яшчэ больш пільнай мадэрацыі. Калі ў вэб-рэдактара хоць на секунду ўзнікаюць сумневы, што рабіць з каментам — камент будзе адразу ж выдалены. «Наша Ніва» не мусіць стаць ахвярай чыёйсьці правакацыі.

«Наша Ніва» — легендарная беларуская газета. Многія яе рэдактары назаўжды ўпісаныя ў гісторыю краіны: браты Луцкевічы, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі — спіс можна працягваць доўга.

Цяпер «Наша Ніва» — самы папулярны ў свеце сайт на беларускай мове. Па выніках лютага мы сталі трэцім па колькасці праглядаў інфармацыйным інтэрнэт-парталам у краіне. У лютым наш партал наведалі з 570 тысяч ай-пі адрасоў, прагледзелі 7,9 млн старонак.

Давайце спакайней ставіцца да эмоцый сённяшняга дня. Знікла Расійская імперыя, разваліўся і Савецкі Саюз. А беларускае слова жыве і будзе жыць. Дзеля гэтага працуе «Наша Ніва».

Апытанка

Каментары104

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе4

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі8

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц4

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць