Кандыдат у прэзідэнты Францыі, экс-міністр эканомікі Эмануэль Макрон мяркуе, што Парыж не павінен збліжацца з Масквой, піша ria.ru.

«У нас з ЗША доўгая гісторыя. Мы разам будавалі мір на планеце … Сёння я хачу прапанаваць больш незалежнасці. Не збліжацца з спадаром Пуціным. Я хачу будаваць незалежнасць з адказнасцю, з сапраўднай еўрапейскай палітыкай», - сказаў Макрон падчас дэбатаў, якія трансляваў тэлеканал TF1.

У дэбатах, якія адбыліся за 34 дні да прэзідэнцкіх выбараў, удзельнічалі пяцёра асноўных кандыдатаў: Макрон, лідар «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пен, экс-прэм'ер Франсуа Фіён, былы міністр адукацыі Бенуа Амон і прадстаўнік вельмі левых Жан-Люк Мэланшон.

Пяць галоўных кандыдатаў у прэзідэнты: Лё Пэн, Фіён, Макрон, Мэляншон, Амон, rfi.fr

Пяць галоўных кандыдатаў у прэзідэнты: Лё Пэн, Фіён, Макрон, Мэляншон, Амон, rfi.fr

Першы тур выбараў пройдзе 23 красавіка. У іх бяруць удзел усяго 11 кандыдатаў. Найбольшы рэйтынг у першым туры у Марын Лё Пэн і Эмануэля Макрона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0