Карэспандэнт Свабоды пагутарыў з нявестай затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Святланай.

Святлана плача, узгадваючы тое, як учора ўвечары людзі ў цывільным і двое ў чорнай вопратцы ды ў масках на тварах прывезлі Міраслава дамоў і праводзілі ператрус.

«Быў збіты, твар у крыві. Завялі ў кайданках і пасадзілі на зэдлік тварам да сцяны. Дазволілі толькі даць папіць, размаўляць не дазволілі».

Паводле Святланы, на час ператрусу былі запрошаныя ў якасці панятых дзве суседкі. З забраных рэчаў Святлана памятае камп'ютар, ейны планшэт. «Сказалі, што для праверкі».

Таксама былі забраныя «нейкія рэчы з сімволікай Украіны» і шэўрон арганізацыі «Белы легіён».

Паводле Святланы, чалавек, які праводзіў ператрус, пацвердзіў, што ён звязаны з заклікамі да ўзброенай барацьбы, якія з'явіліся ў інтэрнэце нібыта ад імя Міраслава Лазоўскага.

«Ягоны акаўнт у фэйсбуку быў узламаны, з'явіўся гэты заклік, да якога ён не мае дачынення. Яму званілі сябры і пыталіся, ці ты ведаеш пра гэта, што ад твайго імя распаўсюджваюць? Ён ведаў, а што зробіш?»

Сьвятлана не ведае, дзе цяпер трымаюць яе любімага чалавека, і кажа, што вельмі за яго непакоіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?