У Венесуэле паліцэйскія затрымалі групу дзяцей, якую абвінавачваюць у забойстве двух салдат нацыянальнай арміі з мэтай рабавання. Пра гэта паведамляе венесуэльскі інфармацыйны партал El Universal.

У складзе групы былі 15-гадовая дзяўчынка, а таксама некалькі дзяцей ва ўзросце ад шасці да дзесяці гадоў. Усяго ў злачынстве ўдзельнічалі каля 12 дзяцей і падлеткаў.

Па версіі следчых, двое дзяцей выкралі сумку аднаго з салдат, у той час як вайскоўцы знаходзіліся ў рэстаране. Салдаты пабеглі за дзецьмі, якія завабілі іх у пастку. Дзеці напалі на салдат з нажамі і нанеслі ім больш за дзесяць нажавых раненняў, і вайскоўцы памерлі.

Як адзначае выданне, дзеці ва ўзросце да 12 гадоў не панясуць крымінальнай адказнасці за ўчыненае злачынства ў адпаведнасці з мясцовымі законамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?