Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі, найбольшыя заробкі атрымліваюць беларускія авіятары — $615. На другім месцы з сярэднім заробкам у памеры $545 знаходзяцца навукоўцы, на трэцім — будаўнікі ($490). Найменш па-ранейшаму зарабляюць працаўнікі сельскай гаспадаркі — каля $245. Не нашмат больш за іх атрымліваюць настаўнікі і мэдыкі — $285 і $311 адпаведна. Найлепей жывецца жыхарам сталіцы — тут сярэдні заробак па стане на чэрвень 2008 году складае каля $517. У сярэднім на сёньня беларусы зарабляюць $386. Тым часам, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка паабяцаў, што сярэдні заробак у краіне да канца году павінен вырасьці да Br966 тыс. ($460).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?